РУС БЕЛ ENG

ОБЩЕСТВЕННАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ БРПО

СПІС АКЦЯБРАЦКАЙ ГРУПЫ ДРУЖЫНЫ ІМЯ ГАЛІНЫ ВІШНЕЎСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “МІКУЛІЦКАЯ ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА БЯРЭЗІНСКАГА РАЁНА”

Пянкрат Яўгенія

4 клас

Камандзір акцябрацкай групы

Бекіш Валерыя

4 клас

 

Гусак Міхаіл

2 клас

 

Грышкевіч Цімафей

2 клас

 

Касцяневіч Дар’я

2 клас

 

Курковіч Кірыл

2 клас

 

свернуть

ЯЕ ІМЯ НОСІЦЬ ПІЯНЕРСКАЯ ДРУЖЫНА (ГРУПА АКЦЯБРАТ)

ПОДЗВІГ ГАЛІНЫ ВІШНЕЎСКАЙ

                          Сама дитя, детей спасала                        

  она в бессмертие вошла…

 

24 жніўня 1975 года ў вёсцы Сасновае Балота Бярэзінскага раёна пры выратаванні дзяцей на пажары загінула піянерка дружыны ім. Ю.А.Гагарына, вучаніца 7 класа Паплаўскай сярэдняй школы Галіна Вішнеўская.

Расказваюць, што яна любіла спяваць. І іх словы міжволі звязваеш са словамі паэта: бываюць жыцці, кароткія і выдатныя, як песня... Праз месяц ёй павінна было споўніцца 14 гадоў.

          Бяда здарылася нечакана. Яшчэ паўгадзіны таму Галя бачыла, як суседскія дзеткі сядзелі і гулялі ў пяску каля дому, а тут, сабраўшыся ісці да сяброўкі, ледзь паспеўшы пляснуць брамкай, яна пачула дзіцячыя крыкі і ўбачыла, як над высокай адрынай Багрыцэвічаў падымаецца цяжкі дым. Яна кінулася туды, падбегла, з сілай расчыніла шырокія вароты. У твар пахнула агнём і гарам. Агонь ужо падбіраўся да лесвіцы. Там, наверсе, задыхаліся і крычалі дзеці. Вясковая вуліца была глухая і пустынная. Усе дарослыя сышлі ў поле, дапамогі чакаць было няма адкуль. Галя адным рыўком паднялася па падпаленай лесвіцы, навобмацак знайшла равучую Люську і знесла яе ўніз. Тут падбеглі іншыя дзеці, і Галя загадала прынесці вады, каб прывесці ў сябе малую, іншым скакаць на конях у поле і клікаць старэйшых. А сама зноў увайшла ў агонь. Там заставалася сястрычка Ларысы, двухгадовая Алка. У долю секунды, калі яшчэ заставалася надзея, раптам паваліўся дах. На месцы хлява падняўся велізарны, сляпучы жарам слуп…

 

свернуть

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ АКЦЯБРАТ

ПРАВЫ “АКЦЯБРАТ”  

  1. Мець і выконваць даручэнні па душы.
  2. Прымаць удзел у арганізацыі дзейнасці свайго аб’яднання.
  3. Выказваць і адстойваць сваё меркаванне па любых пытаннях аб’яднання.
  4. Ацэньваць працу свайго аб’яднання.
  5. Звяртацца за дапамогай да сваіх таварышаў і кіраўніка аб’яднання.

 

АБАВЯЗКІ “АКЦЯБРАТ”

  1. Выконваць законы і клятву члена аб’яднання.
  2. Добрасумленна ставіцца да даручанай справы.
  3. Добразычліва і паважліва ставіцца да навакольных людзей.
  4. Паважліва ставіцца да сімвалаў свайго аб’яднання.
  5. Шанаваць і адстойваць гонар свайго аб’яднання.

 

У АБ’ЯДНАННЕ “АКЦЯБРАТЫ” ЎСТУПАЮЦЬ

ДУЖЫЯ, ДРУЖНЫЯ, СУМЛЕННЫЯ, РАЗУМНЫЯ, ПРАЦАВІТЫЯ, ВЯСЁЛЫЯ РАБЯТЫ.

Дужыя нам патрэбныя, каб прайсці ўсе цяжкасці, выпрабаванні, якія сустракаюцца на шляху.

Дружныя нам патрэбныя, каб быць разам і ў цяжкую, і ў лёгкую хвіліну.

Сумленныя нам патрэбныя, каб мы маглі давяраць адзін аднаму.

Разумныя нам патрэбныя, каб знайсці правільныя адказы на пытанні нашага шляху, а таксама папоўніць нашы розумы новымі ведамі, уменнямі, навыкамі.

Працавітыя нам патрэбныя, каб побач з намі жылі чысціня і парадак.

Вясёлыя нам патрэбныя, каб смех і гумар нас ніколі не пакідалі.

 

свернуть

КІРАЎНІЦТВА ГРАМАДСКАГА АБ'ЯДНАННЯ БРПО

Старшыня Цэнтральнага савета грамадскага аб’яднання

Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя

Ганчарова Аляксандра Уладзіміраўна

 

 

 Старшыня Мінскага абласнога савета грамадскага  аб’яднання

“Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”

Данькова Таццяна Аляксандраўна

                   

 

Старшыня Бярэзінскага раённага савета грамадскага  аб’яднання

“Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”

Бурко Ірына Уладзіміраўна

 

 

 

 

 

свернуть

АКЦЯБРАЦКАЯ СІМВОЛІКА

Акцябронак – гэта маленькі смелы     першаадкрывальнік. Ён гатовы ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат новага, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць у прыгодах. Яго жыццё поўнае цікавых сустрэч, добрых спраў і адкрыццяў!..

Акцябронак – член арганізацыі ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў. Пачатковец у піянерскіх справах, гатовы прыняць і працягнуць традыцыі і гісторыю Піянерыі. Прыём у арганізацыю малодшых школьнікаў праводзіцца ва ўрачыстай абстаноўцы на зборы дружыны адначасова з рытуалам прысваення звання “АКЦЯБРОНАК”

 

Значок акцябрацкі

(акцябрацкая зорачка)

       Адзіным для ўсіх акцябрат з’яўляецца нагрудны знак – акцябрацкі значок. Уяўляе сабой пяціканцовую зорачку, тры верхнія прамяні якой пафарбаваны ў чырвоны, а два ніжнія – у зялёны колер. У цэнтры зорачкі – карта Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. Ад верхніх прамянёў адыходзяць тры языкі полымя залацістага колеру, на першым з якіх частка афарбаваная ў чырвоны і зялёны колеры, якія адпавядаюць сцягу Рэспублікі Беларусь. Зорачка мае акантоўку залацістага колеру. Значок акцябрацкі носіцца на левым баку грудзей. Значок акцябрацкі (акцябрацкая зорачка) з’яўляецца сімвалам прыналежнасці дзяцей да акцябрацкай групы. Зорачка ўручаецца адначасова з рытуалам прысваення звання ва ўрачыстай абстаноўцы на свяце акцябрацкай зорачкі

свернуть

ЛЕГЕНДА ПРА АКЦЯБРОНКА

ЛЕГЕНДА ПРА АКЦЯБРОНКА

У далёкія-далёкія таямнічыя часы жылі такія ж дзеці як вы – смелыя, адважныя і цікаўныя. Яны жылі ў цудоўнай краіне сярод зялёных лясоў, сініх азёр і рэк. Адно ў іх было дрэнна – яны не маглі пакідаць свой горад, таму, што дарог яшчэ не было, толькі рэдкія сцяжынкі, якія не сыходзілі далей знаёмага лесу. І ніякіх знакаў, якія б вялі дадому, не было…

Але аднойчы восенню, у кастрычніку, калі зоркі на небе самыя высокія, начное сіняе неба прачарціла падаючая зорка. Яна была зусім маленькая і ўпала прама ў горад, на адну з плошчаў. Цікаўныя і адважныя жыхары са здзіўленнем разглядалі зорачку, якая ззяла цёплым яркім залацістым святлом. Гэтае святло асвятляла ўвесь горад і яркім прамянём біла ў начное неба. Прайшло шмат часу, жыхары прывыклі да начнога зорнага святла, а зорка за гэты час ні крышачкі не згасла.

І тады адважныя і цікаўныя дзеці горада вырашылі адправіцца ў падарожжа ў нябачаныя землі. Яны разбіліся на некалькі атрадаў, і пайшлі кожны ў свой бок свету. Кожны вечар яны азіраліся назад і бачылі над верхавінамі дрэў прамень зорачкі, якая свяцілася таксама ярка, як раней. Іх падарожжа доўжылася шмат дзён. Яны сустракалі на шляху небяспечныя выпрабаванні, таямніцы, загадкі, прыгоды і, вядома, новых сяброў. У шляху яны вучыліся пазнаваць свет вакол сябе праз свае ўласныя справы. А вярталіся яны ў свой горад на свет зоркі, і тады распавядалі іншым дзецям цікавыя гісторыі пра далёкія краіны, і новыя атрады маленькіх храбрацоў адпраўляліся ў цудоўныя экспедыцыі.

Праз шмат гадоў  зорка пачала згасаць. Згаслая зорка стала сімвалам пачатку ўсіх дарог, якія да таго часу праклалі жыхары горада з усіх краін свету, а адважных  дзяцей назвалі  акцябратамі.

Акцябронак – гэта маленькі смелы першаадкрывальнік. Ён гатовы ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат новага, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць у прыгодах. Яго жыццё поўнае цікавых сустрэч, добрых спраў і адкрыццяў!..

 

свернуть