РУС БЕЛ ENG

ИНСТРУКЦИЯ О ПРОПУСКНОМ РЕЖИМЕ

ИНСТРУКЦИЯ О ПРОПУСКНОМ РЕЖИМЕ

 

ЗАЦВЕРДЖАЮ

Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Мікуліцкая пачатковая школа Бярэзінскага раёна”

________________ Т.А.Старавойт

“______” ________________ 2023

 

ІНСТРУКЦЫЯ

 АБ ПРАПУСКНЫМ РЭЖЫМЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ “МІКУЛІЦКАЯ ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА БЯРЭЗІНСКАГА РАЁНА”

 

Раздзел 1. Агульныя палажэнні

1.1. Дадзеная Інструкцыя аб прапускным рэжыме (далей – Інструкцыя) вызначае арганізацыю і агульны парадак ажыццяўлення прапускнога рэжыму ў дзяржаўнай установе адукацыі “Мікуліцкая пачатковая школа Бярэзінскага раёна” (далей – установа адукацыі).

1.2. Інструкцыя зацвярджаецца дырэктарам ўстановы адукацыі.

1.3. Прапускны рэжым уводзіцца ў мэтах забеспячэння бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў і работнікаў установы адукацыі.

1.4. Прапускны рэжым – парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, якія выключаюць магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, ўезду (выезду) транспартных сродкаў, уносу (вынасу), увозу (вывазу) маёмасці на тэрыторыю ўстановы адукацыі (з тэрыторыі ўстановы адукацыі), які ўсталёўваецца ў мэтах абароны ўстановы адукацыі ад супрацьпраўных замахаў.

1.5. Прапускны рэжым будуецца на прынцыпах добразычлівасці, ветлівасці і ветлівага стаўлення да навучэнцаў (выхаванцаў), работнікам установы адукацыі, наведвальнікам.

 

Раздзел 2. Арганізацыя прапускнога рэжыму

2.1. Кантроль за выкананнем прапускнога рэжыму ўстановы адукацыі ўскладаецца на асоб, прызначаных загадам па ўстанове адукацыі. У выпадку іх адсутнасці, абавязкі па выкананні прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі ўскладаюцца на асоб, прызначаных загадам дырэктара ўстановы адукацыі выконваць іх службовыя абавязкі.

2.2. У мэтах ажыццяўлення прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі ля цэнтральнага ўваходу абсталявана працоўнае месца супрацоўніка (вартаўніка), які ажыццяўляе прапускны рэжым.

2.3. Працоўнае месца забяспечана неабходнай мэбляй,  дакументацыяй (інструкцыя па ахове працы і рабочая інструкцыя; журнал уліку працоўнага часу, журнал уліку наведвальнікаў), маніторам для ажыццяўлення відэаназірання за тэрыторыяй установы адукацыі і памяшканнямі будынка ўстановы адукацыі з архівам на 30 дзён, кнопкай трывожнай сігналізацыі з вывадам на пульт Бярэзінскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў і абсталявана сродкамі сувязі (тэлефон).

2.4. Адказнаму за ажыццяўленне прапускнога рэжыму ва ўстанове адукацыі забараняецца пакідаць працоўнае месца без уважлівай прычыны.

2.5. Навучэнцы, работнікі і наведвальнікі ўстановы адукацыі праходзяць у будынак установы адукацыі праз цэнтральны ўваход, абсталяваны рабочым месцам для ажыццяўлення прапускнога рэжыму.

2.6. Выхаванцы і іх законныя прадстаўнікі, работнікі дашкольнай адукацыі, работнікі харчблоку праходзяць у будынак дзіцячага сада. Пасля заканчэння прыёму выхаванцаў у групу дзверы дошкольнай групы павінны быць зачынены пастаянна. 

2.7. У начны час, выхадныя і святочныя дні цэнтральны ўваход установы адукацыі павінен быць зачынены пастаянна.

2.8. Запасны выхад установы адукацыі абсталяваны дзвярыма, якія  падчас адукацыйнага працэсу і ў працоўны час павінены быць зачынены знутры на лёгка адчыняную зашчапку.  Вучэбныя кабінеты пасля заняткаў зачыняюцца на ключ. У начны час і выхадныя (святочныя) дні запасны выхад, вучэбныя кабінеты павінны быць зачынены на ключ. Ключы знаходзяцца: 1 камплект – на працоўным месцы работніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым, астатнія камплекты – у кіраўніка ўстановы адукацыі і загадчыка гаспадаркі ўстановы адукацыі.  Ключы павінны быць пранумараваны паводле нумарацыі запаснога выхаду, вучэбных кабінетаў і іншых памяшканняў установы адукацыі.

2.9. Катэгарычна забаронена ажыццяўляць пропуск асоб з вонкавымі прыкметамі алкагольнага ап’янення альбо стану, выкліканага спажываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.

2.10. У выпадку выяўлення асобы, якая прадстаўляе патэнцыйную пагрозу бяспецы акружаючых (праносячага прадметы і рэчывы, забароненыя да свабоднага абарачэння, лёгкаўзгаральныя, выбухованебяспечныя, пажаранебяспечныя рэчывы, спіртазмяшчальныя вадкасці, рэчывы і вадкасці таксічнага дзеяння), неадкладна інфармаваць кіраўніка ўстановы адукацыі і тэрытарыяльны аддзел унутраных спраў (тэл.102).

2.11. Выкананне патрабаванняў гэтай Інструкцыі абавязкова для ўсіх работнікаў, якія пастаянна або часова працуюць ва ўстанове адукацыі, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў, усіх юрыдычных і фізічных асоб, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць або якія знаходзяцца па іншых прычынах на тэрыторыі ўстановы адукацыі.

2.12. Работнікі ўстановы адукацыі, вучні, іх законныя прадстаўнікі і законныя прадстаўнікі выхаванцаў павінны быць азнаёмлены з распрацаванай і зацверджанай Інструкцыяй.

2.13. У мэтах азнаямлення наведвальнікаў установы адукацыі з прапускным рэжымам установы адукацыі Інструкцыя размяшчаецца на інфармацыйным стэндзе і сайце ўстановы адукацыі.

 

Раздзел 3. Парадак пропуску навучэнцаў установы

3.1. Навучэнцы дапускаюцца ў будынак установы адукацыі ў адпаведнасці з рэжымам працы ўстановы адукацыі.

3.2. У выпадку спазнення без уважлівай прычыны навучэнцы прапускаюцца ва ўстанову адукацыі з дазволу класнага кіраўніка, выхавальніка дашкольнай адукацыі.

3.3. Навучэнцам забараняецца сыходзіць з установы адукацыі ў час заняткаў без уважлівай прычыны (выхаванцам забараняецца сыходзіць з дашкольнай групы).  Сыходзіць з установы адукацыі да заканчэння заняткаў навучэнцам дазваляецца толькі з дазволу кіраўніка ўстановы адукацыі, на падставе заявы законных прадстаўнікоў або асоб, якія іх замяняюць (выхаванцаў да канца дня могуць забраць законныя прадстаўнікі або асобы, якія іх замяняюць пасля ўзгаднення з кіраўніком установы адукацыі).

3.4. Выхад навучэнцаў з памяшкання ўстановы адукацыі на спартыўную пляцоўку падчас вучэбных заняткаў “Фізічная культура і здароўе”, факультатыўнага занятку “Гадзіна здароўя і спорту”, экскурсіі ажыццяўляецца толькі ў суправаджэнні настаўніка.

3.5. У час канікул навучэнцы дапускаюцца ва ўстанову адукацыі згодна з планам мерапрыемстваў на канікулах, зацверджаным дырэктарам установы адукацыі.

3.6. У выпадку парушэння дысцыпліны або правілаў паводзінаў навучэнцы абавязаны быць дастаўлены да дзяжурнага настаўніка, класнага кіраўніка, кіраўніцтва ўстановы адукацыі.

 

Раздзел 4. Парадак пропуску работнікаў установы адукацыі

4.1. Работнікі ўстановы адукацыі праходзяць ва ўстанову адукацыі і назад праз пост дзяжурнага вартаўніка ў адпаведнасці з графікам працы, зацверджаным дырэктарам установы адукацыі, пасля рэгістрацыі ў журнале ўліку працоўнага часу, не пазней чым за 15 хвілін да пачатку працоўнага дня згодна графіку работы – тэхнічны персанал, урокаў згодна раскладу заняткаў – педагагічныя работнікі, прыёму выхаванцаў – выхавальнікі дашкольнай адукацыі.

4.2. Кругласутачны доступ у памяшканні і будынкі ўстановы адукацыі дазваляецца:

- кіраўніку ўстановы адукацыі, яго намесніку;

- загадчыку гаспадаркі ўстановы адукацыі;

- персаналу абслуговых арганізацый пры ўзнікненні аварыйных сітуацый;

- работнікам установы адукацыі, якія ажыццяўляюць дзяжурства (вартаўнікі, качагары).

4.2. Пры неабходнасці, выхад за тэрыторыю ўстановы адукацыі работнікаў у рабочы час, магчымы пасля ўзгаднення з дырэктарам установы адукацыі з адпаведным запісам у журнале уліку рабочага часу. 

4.3. У перыяд знаходджання ва ўстанове адукацыі работнікам катэгарычна забараняецца захоўваць і выкарыстоўваць наступныя прадметы і рэчывы:

- алкагольныя, слабаалкагольныя напоі або піва, тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння, вадкасці для электронных сістэм курэння; ;сістэмы для ўжывання тытуню

- агнястрэльную зброю любога віду, газавую зброю, боепрыпасы любога віду або выбуховыя рэчывы (альбо іх імітатары або муляжы);

- запалкі, запальніцы, лёгкаўзгаральныя рэчывы;

- аэразольныя балончыкі з рэчывамі раздразняльнага дзеяння;

- халодную зброю, колючыя, сякучыя, рэжучыя прадметы (альбо іх імітатары або муляжы);

- хімічныя і атрутныя рэчывы;

- наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх прэкурсоры і аналагі, таксічныя і іншыя адурманьваючыя рэчывы;

- прыналежнасці для азартных гульняў.

          4.4. Асабістыя рэчы работнікаў установы адукацыі (вопратка, сумка, мабільны тэлефон) захоўваюцца ў спецыяльна адведзеных, недаступных для старонніх месцах (шафы на рабочых месцах). За рэчы, пакінутыя работнікамі ўстановы адукацыі не ў адведзеных месцах установа адукацыі адказнасць не нясе і мае магчымасць выказаць работніку заўвагу за дапушчанае парушэнне.

          4.5. Асабістыя рэчы навучэнцаў захоўваюцца ў партфелі, вопратка і зменны абутак ў класнай шафе, спартыўная форма ў месцы для пераапранання. За рэчы, пакінутыя навучэнцамі ўстановы адукацыі не ў адведзеных месцах установа адукацыі адказнасць не нясе.

 

Раздзел 5. Парадак пропуску наведвальнікаў ва ўстанову

5.1. Бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў, іншыя наведвальнікі могуць быць дапушчаны ва ўстанову адукацыі і назад праз пост дзяжурнага вартаўніка пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу,  пасля рэгістрацыі ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў, непасрэднага паведамлення наведваемаму работніку ўстановы адукацыі (настаўнікам – на перапынку) і магчымасці забяспечыць суправаджэння наведвальніка па ўстанове адукацыі.  Асоба, якая ажыццяўляе прапускны рэжым, абавязана праінфармаваць кіраўніка ўстановы адукацыі аб іншых наведвальніках і забяспечвае іх суправаджэнне па ўстанове адукацыі да кіраўніка ўстановы адукацыі.

5.2. Бацькі (законныя прадстаўнікі), якія прыйшлі сустракаць сваіх дзяцей па заканчэнні ўрокаў, чакаюць іх на вуліцы або каля працоўнага месца супрацоўніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым.

5.3. Дадзеныя аб наведвальніках фіксуюцца ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў

№ п/п

Дата наведвання

Мэта наведвання

Прозвішча, імя, імя па бацьку наведвальніка

Да каго прыбыў

Час уваходу

Час выхаду

Подпіс

 

 

 

 

 

 

 

 

Журнал рэгістрацыі наведвальнікаў заводзіцца ў пачатку навучальнага года (1 верасня) і вядзецца да пачатку новага навучальнага года (31 жніўня наступнага года).

Журнал павінен быць прашыты, пранумараваны, змацаваны пячаткай. На першай старонцы журнала робіцца запіс аб даце яго ўстановы.

Замена, выманне старонак з журнала рэгістрацыі наведвальнікаў забароненыя.

5.6. Усе запісы ў журнале ўліку наведвальнікаў робіць асоба, якая забяспечвае прапускны рэжым, на падставе дакумента, які сведчыць наведвальніка.

5.7. Пры правядзенні бацькоўскіх сходаў і святочных мерапрыемстваў бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў праходзяць ва ўстанову адукцыі ў суправаджэнні класнага кіраўніка, без рэгістрацыі ў журнале рэгістрацыі наведвальнікаў паводле спісу, прадстаўленаму класным кіраўніком.

5.8. Пры правядзенні лекцый, семінараў допуск наведвальнікаў (слухачоў) ажыццяўляецца па спісу, складзенаму і падпісанаму адказнай асобай установы адукацыі па дадзенаму мерапрыемству і ўзгодненаму з дырэктарам установы адукацыі. Кожны наведвальнік (слухач) ставіць свай подпіс у спісе. Адказная асоба ўстановы адукацыі робіць запіс у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў з указаннем колькасці наведвальнікаў (слухачоў).

5.9. Рабочыя і спецыялісты рамонтна-будаўнічых арганізацый, асобы, якія выконваюць работы гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах з фізічнымі асобамі, прапускаюцца ў памяшканні ўстановы для вытворчасці рамонтна-будаўнічых работ і назад праз пост дзяжурнага вартаўніка па спісу, складзенаму адказнай асобай установы адукацыі па правядзенні рамонтна-будаўнічых работ і ўзгодненаму з кіраўніком установы адукацыі, з запісам у журнале рэгістрацыі наведвальнікаў.

 

Раздзел 6. Прапускны рэжым для вышэйстаячых арганізацый і правяраючых асоб

6.1. Асобы, якія не звязаныя з адукацыйным працэсам, якія наведваюць установу адукацыі па службовай неабходнасці, прапускаюцца ва ўстанову адукацыі і назад праз пост дзяжурнага вартаўніка пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу, па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі, з запісам у журнале ўліку наведвальнікаў з указаннем мэты наведвання.

6.2. Службовыя асобы, якія прыбылі ва ўстанову адукацыі з праверкай, прапускаюцца ва ўстанову адукацыі і назад праз пост дзяжурнага вартаўніка пры прад’яўленні дакумента, які засведчвае асобу, з паведамленнем кіраўніцтву ўстановы адукацыі, аб чым робіцца запіс у журнале ўліку наведвальнікаў з указаннем мэты наведвання.

6.3. У выпадку наведвання ўстановы адукацыі групай асоб, запіс у журнале ўліку наведвальнікаў робіцца ў дачыненні да кіраўніка групы з указаннем колькасці наведвальнікаў.

 

Раздзел 7. Прапускны рэжым для транспарту

7.1. Допуск на тэрыторыю ўстановы адукацыі дазваляецца спецыяльнаму аўтамабільнаму транспарту экстраных і аварыйных службаў (хуткай медыцынскай дапамогі, міліцыі, МНС, службы газу).

Пры стыхійных бедствах, пажарных і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама пры раптоўным узнікненні станаў, якія патрабуюць экстранага або неадкладнага медыцынскага ўмяшання, спецыяльны транспарт прапускаецца на тэрыторыю ўстановы адукацыі бесперашкодна. Прапускны рэжым у будынках установы адукацыі пры надзвычайных сітуацыях абмяжоўваецца для ўсіх асоб, акрамя тых, якія задзейнічаны ў ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі. Пасля ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі арганізацыя прапускнога рэжыму аднаўляецца.

7.2. Допуск на тэрыторыю ўстановы адукацыі дазваляецца спецыяльнаму аўтамабільнаму транспарту па падвозе прадуктаў харчавання, камунальных службаў на падставе адпаведных графікаў, узгодненых з кіраўніком установы адукацыі.

7.3. Службовы аўтатранспарт па дастаўцы абсталявання і матэрыялаў прапускаецца на тэрыторыю ўстановы адукацыі пасля прад’яўлення таварна-транспартнай накладной ці пуцявога ліста.

7.4. Асабісты аўтатранспарт на тэрыторыю ўстановы адукацыі не прапускаецца.

7.5. Аб усіх выпадках працяглага знаходжання на тэрыторыі або ў непасрэднай блізкасці ад установы транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, адказны за прапускны рэжым інфармуе кіраўніка ўстановы (асобу, якая яго замяшчае) і пры неабходнасці, па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі (асобай, якая яго замяшчае) інфармуе тэрытарыяльны орган унутраных спраў.

 

Раздзел 8. Адказнасць і кантроль за выкананнем

прапускнога рэжыму

8.1. Адказнасць за арганізацыю прапускнога рэжыму на тэрыторыю ўстановы ўскладаецца на дырэктара ўстановы адукацы. На час яго адсутнасці на асобу прызначаную выконваць яго службовыя абавязкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть